Тэлеканал Белсат змясціў у інтэрнэце відэа, знятае камерамі назірання сталічнага метрапалітэна. Відэаздымкі адносна добрай якасці, працягласць - 9 хвілінаў 13 секундаў. На відэа бачны праход чалавека з сумкай па станцыях мінскага метро і момант выбуху:
Варта адзначыць, што відэа, якое патрапіла ў распараджэнне тэлеканала Белсат - гэта складзеная разам нарэзка фрагментаў здымак 14 розных камер назірання, усталяваных у розных месцах станцый метро Фрунзенская, Кастрычніцкая і Купалаўская а таксама ў пераходах паміж станцыямі. На кадрах, верагодна, адзін і той жа чалавек, які, як мяркуецца, заклаў выбухоўку на станцыі метро Кастрычніцкая.
0
0
0
0
0
0