Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ўзялі пераканаўчы рэванш у зборнай Даніі за ўчорашнюю паразу 3:4. Сёння ў Салігорску падапечныя Эдуарда Занкаўца разграмілі скандынаваў з лікам 7:1 (5:0, 2:0, 0:1).

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Шабанаў; Антонаў — Радзінскі, Сцяпанаў — Кітараў — Дзямагін; Гарошка — Корабаў, Дзямкоў — А.Стась — Паўловіч; Усенка — Хараманда, Ефіменка — Восіпаў — Кавыршын; Кіслы — Дрозд — Рэвенка; Грабарэнка.

Па дзве шайбы закінулі Кітараў (0:23, 7:05) і Дзямкоў (3:24, 9:56), па адной Хараманда (16.15). Антонаў (33.51), Дрозд (39.35).

Зборная Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі, што стартуе 29 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?