Беларускі паўабаронца «Бірмінгема» Аляксандр Глеб вярнуўся на поле пасля трохмесячнага перапынку, выкліканага траўмай і яе наступствамі.

Сёння, 16 красавіка, «Бірмінгем» у матчы 33-га тура чэмпіянату Англіі перамог на сваім полі «Сандэрленд» з лікам 2:0. Глеб выйшаў на поле на 63-й хвіліне пры ліку 1:0 і ужо праз 3 хвіліны аддаў галявы пас Крэйгу Гарднеру.

Аляксандр Глеб, які быў аддадзены ў арэнду «Барселонай», згуляў за «Бірмінгем» 16 матчаў (922 хвіліны, 11 у стартавым складзе), забіў адзін мяч і аддаў два галявыя пасы.

«Бірмінгем» зараз займае 14-ты радок з 38 баламі, на 5 балаў узняўшыся над зонай вылету і маючы гульню ў запасе. А вось «Блэкпул», за які выступае Сяргей Карніленка, займае 18-ы вылятны радок.

«Блэкпул» прайграў сёння «Уігану» 1:3. Карніленкі не было ў заяўцы на матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?