Сёньня Беларуская служба Радыё Свабода атрымала галоўны прыз Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа за найлепшае асьвятленьне гарачых навінаў.

Прафэсійная праца карэспандэнтаў Свабоды ў Беларусі і Празе пад час прэзыдэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў у Менску у сакавіку 2006 году прызнана ўзорнай. У пастанове журы адзначаецца высока каардынаваная і эфэктыўная камандная праца, выкарыстаньне Інтэрнэту і радыё ў якасьці асобных мэдыя-плятформаў для аўдыё, відэа і тэксту кругласутачна ў рэжыме рэальнага часу, апэратыўнасьць, дакладнасьць і шырокі інфармацыйны спэктар асьвятленьня падзеяў.

Праца журналістаў Свабоды пад час масавых акцый пратэстаў сабраная ў кнізе «Плошча. 19.03-25.03. 2006», якая была апублікаваная на сайце svаboda.org у чэрвені сёлета.

Прыз Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, якім адзначаюцца журналісцкія навацыі і выдатная праца, ўручаецца штогод. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 рэдакцыяў, якія вяшчаюць і публікуюць тэксты на 29 мовах, і маюць разам больш за тысячу гадзінаў з вяшчаньня на тыдзень для аўдыторыі 35 мільёнаў чалавек у краінах Эўропы, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі і Блізкага Ўсходу.

Фота з уручэньня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?