Сяміразовы чэмпіён краіны па футболе футбольны клуб БАТЭ пералічыў 50 млн рублёў ахвярам трагедыі ў мінскім метро і заклікае аказваць дапамогу пацярпелым у выніку тэракту.

Заява размешчана на афіцыйным сайце клуба.

«У панядзелак, 11 красавіка, у Беларусь прыйшла вялікая бяда — у выніку тэракту на мінскай станцыі метро „Кастрычніцкая“ загінулі трынаццаць чалавек і пацярпелі каля двухсот. Гэтая страшная трагедыя ўскалыхнула ўсю нашу краіну. Вялікі гора аб’яднала беларускі народ.

У гэты цяжкі час футбольны клуб БАТЭ, смуткуючы з усёй краінай з прычыны здарэння і падзяляючы з сем’ямі загінуўшых боль страты, пералічыў у дабрачынны фонд пацярпелых у выніку тэракту 50 млн. рублёў.

ФК БАТЭ заклікае футбольныя клубы Беларусі, заўзятараў і проста аматараў футбола не заставацца ў баку ад няшчасця, якое здарылася з нашымі суайчыннікамі, і аказаць пасільную падтрымку пацярпелым ў гэтай трагедыі».

Зазначым таксама, што 14 красавіка кветкі да народнага мемарыяла на станцыі метро «Кастрычніцкая» ўсклалі гульцы ФК «Дынама-Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?