Сёння з клінік Мінска выпісаны двое пацярпелых у выніку выбуху ў метро, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Па дадзеных Міністэрства на 17 красавіка, у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 142 чалавекі.
Інфармацыю пра стан пацярпелых, якія знаходзяцца на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Мінска, можна атрымаць па тэлефонах кругласутачных гарачых ліній (233-92-69, 294-23-71) камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Тут адкрыта дадатковая гарачая лінія псіхалагічнай падтрымкі пацярпелым падчас тэракту 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая».
Тэлефон гарачай лініі — 223-47-94. Яна будзе працаваць з 9.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ