Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пакуль не называе прозвішчы падазроных ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.

Паводле яго слоў, па-першае, існуе тайна следства, па-другое, неабходна браць у разлік «чалавечы аспект». Прозвішчы падазроных могуць быць названыя, калі ім выставяць абвінавачанне, сказаў Антановіч. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, гэта павінна адбыцца на працягу 10 сутак пасля затрымання, гэта значыць, да 23 красавіка.

Нагадаем, паводле звестак на 14 красавіка, па падазрэнні ва ўчыненні тэракта затрымана пяць чалавек, у дачыненні да двух з іх была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Прозвішчы падазроных ужо з’явіліся ў інтэрнэце. Паводле версіі выдання Life News, нібыта гэта ўраджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў, Улад Кавалёў і Мядзведзеў.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі, якая расследуе справу аб тэракце ў метро, гэтую інфармацыю не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?