Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — Віталь Стажараў. Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.

Папярэдне юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасьці сведкі, а 7 лютага на кватэры ягонай бабулі быў праведзены ператрус, у выніку якога сканфіскаваныя дыскі і літаратура.

30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці, А Дарашэвіча. Стажарава выклікалі па допыт у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года.

Віталь Стажараў некалькі год запар актыўна назіраў за выбарчымі працэсамі ў Беларусі, Пэўны час узначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю «Маладыя дэмакраты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?