Беларускі паўабаронца «Бірмінгема» Аляксандр Глеб выключыў магчымасць працягу кар’еры ў клубе, выказаўшы жаданне вярнуцца ў лонданскі «Арсенал».

«Я не хачу заставацца ў „Бірмінгеме“. Мне тут падабаецца бавіць час, але стыль футбола не зусім пасуе. „Барселона“ — найлепшы клуб у свеце, але там цяжка сябе праявіць, калі ты не іспанец. Вядома, мне падабаецца „Арсенал“, ён заўсёды ў маім сэрцы. Пакуль рана пра гэта казаць, але калі ў мяне з’явіцца шанец вярнуцца ў „Арсенал“, то я паспрабую яго выкарыстаць.

Раней я думаў, што лёгка ў такіх камандах, як „Бірмінгем“, але потым я зразумеў, што ты зведваеш цяжкасці, калі выступаеш не за „Арсенал“ ці „Барселону“. Трэба шмат змагацца і бегаць, каманда робіць не вельмі шмат перадач, а для мяне гэта ў навінку. Мне спадабалася ў „Бірмінгеме“ з таго пункту гледжання, што я запазычыў тут сёе-тое новае, гэта карысны вопыт, але я аддаю перавагу гуляць і атрымліваць асалоду ад футбола», — прыводзіць словы Глеба Daily Mail.

Нагадаем, «Бірмінгем», які знаходзіцца на 14-м радку ў турнірнай табліцы прэм’ер-лігі, пакуль не гарантаваў сабе ад вылету ў ніжэйшы дывізіён.

У мінулым туры «Бірмінгем» перамог «Сандэрленд» 2:0, а беларус вызначыўся галявым пасам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?