З двух станцыяў мінскага метро — «Кастрычніцкай» і «Плошчы Якуба Коласа» — пасля тэракта 11 красавіка прыбралі лавачкі.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка мінскага метрапалітэна Алег Круглоў. «Мы ўжо прыбралі з двух станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыццём станцыі «Кастрычніцкая». Мы прыбралі на станцыі «Кастрычніцкая» і «Плошча Якуба Коласа».

Пра тое, што лавачкі ў метро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка. «Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2–3 ў гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу», — сказаў кіраўнік краіны. Цікава, што з «Кастрычніцкай» і «Плошчы Якуба Коласа» лавачкі зніклі яшчэ да гэтай заявы.

Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў метро прадугледжваліся праектам, то бок будаваліся першапачаткова разам з метро.

Ці будуць прыбіраць лавачкі з іншых станцый — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?