Беларусь па-ранейшаму займае перадапошняе месца сярод суседніх краінаў па памеры сярэдняга заробку. Адставанне складае некалькі разоў, у залежнасці ад таго, на які курс даляра арыентавацца.

Калі верыць афіцыйнай статыстыцы і Нацбанку, то сярэдні заробак беларусаў за сакавік складае $510. Калі ж пералічваць даляр хаця б па курсе 4000 рублёў, то ў кішэні беларуса застаецца ўсяго $385. Пры такім падыходзе сярэдні заробак у Беларусі вяртаецца на ўзровень гадавой даўніны. Такі ж паказчык быў і за год да аднамомантавай дэвальвацыі пачатку 2009 года.

Сярэдні заробак у Беларусі і суседніх краінах

Што ж у суседзяў? Менш за беларусаў усё яшчэ атрымліваюць украінцы. Іх заробак ніяк не дапаўзе нават да $300. А вось астатнія суседзі адарваліся як мінімум у два разы.

Расія мае сярэднестатыстычныя $750. Перадусім гэтыя лічбы дасягаюцца за кошт высокіх заробкаў у Маскве.

Заходнія суседзі яшчэ багацейшыя. Літоўцы з латвійцамі трымаюцца прыкладна на адным узроўні, з невялікай перавагай Латвіі, але абедзве краіны не могуць вярнуцца да дакрызісных заробкаў. Тады прыбалты атрымлівалі каля $1000.

Лідары рэгіёны - палякі. Іх сярэдні заробак складае каля $1260.

Нагадваем, што заробкі прыведзеныя без выліку падаткаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру