паведаміў журналістам 18 красавіка намеснік начальніка следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Максім Варонін.

Паводле яго слоў, «з моманту распачынання справы расследаванне ідзе суткі напралёт». Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню асоб падазроных. Дапытана шмат знаёмых і сяброў падазроных, а таксама настаўнікі, уключаючы класных кіраўнікоў, дырэктары школ, дзе вучыліся падазроныя, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе яны працавалі.

Прозвішчы і імёны падазроных па-ранейшаму не называюцца ў інтарэсах следства.

Як паведаміў Варонін, следства таксама працуе над высвятленнем прычын і ўмоў, што спрыялі ўчыненню злачынства. Аднак на пытанне, ці затрыманы хто-небудзь з дзяржструктур, якія забяспечваюць бяспеку ў метро, у Генпракуратуры адказаць адмовіліся.

Як заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў, ён не мае інфармацыі аб тым, што сем’ям затрыманых па падазрэнні ва ўчыненні тэракта пагражае якая-небудзь небяспека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?