Пазычанасць Нацбанка Беларусі перад беларускімі банкамі павялічылася ў сакавіку на $136,3 млн пасля росту на $335,9 млн у лютым і зніжэння на $24,3 млн у студзені і на 1 красавіка 2011 г. дасягнула $3809,7 млн.

Абавязанні Нацбанка перад нерэзідэнтамі на 1 красавіка склалі $1749 млн, павялічыўшыся ў сакавіку на $12 млн пасля зніжэння на $4 млн у лютым і на $139 млн у студзені.

У складзе абавязанняў Нацбанка дэпазіты нерэзідэнтаў склалі $1106 млн, скараціўшыся на $6 млн у сакавіку пасля зніжэння на $3 млн у лютым і на $4 млн у студзені.

Аб’ём крэдытаў, атрыманых Нацбанкам у нерэзідэнтаў, склаў $609 млн, павялічыўшыся на $3 млн у сакавіку пасля росту на $1 млн у лютым і зніжэння на $134 млн у студзені.

Іншыя абавязанні на 1 красавіка 2011 г. склалі $33 млн, павялічыўшыся на $14 млн у сакавіку пасля зніжэння на $6 млн у лютым і росту на $2 млн у сакавіку.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 красавіка 2011 г. склалі $3761,30 млн, знізіўшыся на $1269,40 млн з пачатку года, у тым ліку на $262,30 за сакавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?