Днямі падгузнікі «Памперс» падаражэлі ў найбуйнейшым сталічным гандлёвым цэнтры «Імпульс» прыкладна на 15 тысяч. Да гэтага, як адзначаюць прадаўцы, гэты від тавару літаральна змяталі з паліцаў.

«Памперсавая ліхаманка» — так можна называць тое, што адбывалася ў найбуйнейшым гандлёвым цэнтры некалькі тыдняў таму.

— Пакупнікі пачкамі куплялі «Памперсы» па ранейшых цэнах. Быў сапраўдны ажыятаж, — расказала «Салідарнасці» адна з прадавачак гандлёвага цэнтра «Імпульс». — Днямі цана на «Памперс» паднялася прыкладна на 15 тысяч рублёў. Так што цяпер павышанага попыту, як і дэфіцыту падгузнікаў, няма. Калі ласка — купляйце тавар ужо па новай цане.

Тым не менш, «Памперсы» ў наяўнасці ёсць не ўсюды. Як паведамляе «Еўрарадыё», імпарцёры прыпыняюць адгрузку тавараў з доўгім тэрмінам захоўвання. Яны чакаюць, пакуль стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку.

Карэспандэнты радыё абтэлефанавалі шэраг крамаў — «Памперсаў» там сапраўды няма, а калі і ёсць, то ў абмежаванай колькасці.

«Прастор»: «Памперсаў» няма. Ёсць «Хагіс» і «Бэла».

«Буслік» у Баранавічах: «У нас у продажы падгузнікі ёсць — „Хагіс“ і „Лібера“. „Памперсы“ ёсць, але вытрымліваецца не ўвесь асартыментавы шэраг. Апошнім часам стала менш».

«Буслік» у Мінску: «Падгузнікаў хапае. Менавіта „Ппамперсаў“ няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?