Судовы працэс над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзмітрыем Драздом, Уладзімірам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем пачнецца 27 красавіка а 11-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Пра гэта паведаміла дзяўчына Паўла Вінаградава Святлана Гарохавік.
Суддзя -- намеснік старшыні Кастрычніцкага суда Ала Булаш.
Суддзя Ала Булаш засудзіла закрытым судом ў лістападзе 2006 г. «маладафронтаўца» Зміцера Дашкевіча на паўтары гады пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай масавай арганізацыі. (артыкул 193.1КК)
Вінаградаў, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК, ч.2, тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў). Вінаградаў, апроч беспарадкаў, яшчэ ў абразе нацыянальных сімвалаў (арт. 370, спаліў пудзіла Лукашэнкі).