Георгі Пятровіч — знакаміты гулец у шашкі родам зь Цімкавіч, але жыве ў Менску жыцьцём сярэднестатыстычнага пэнсіянэра. Яму 65, фізык-тэарэтык, выкладаў у БДУ побач са Станіславам Шушкевічам.

Сп.Пятровіч — адзін з найбольш тытулаваных шашыстаў краіны. Выйграваў завочнае першынство СССР, ня раз быў чэмпіёнам Беларусі. Цяпер — адзіны ў краіне «тройчы гросмайстар»: паводле вэрсій Міжнароднай асацыяцыі расейскіх шашак, Саюзу аматараў шашачнай гульні і ФМЖД (Сусьветная фэдэрацыя шашак).

У Х чэмпіянаце сьвету па перапісцы, што завяршыўся ўлетку, Г.Пятровіч заняў 2-е месца. Гуляў ня дзеля грошай — гучны тытул віцэ-чэмпіёна прынёс каля ста даляраў, — а дзеля творчасьці. Тры дзясяткі ўдзельнікаў з краін СНД, Балтыі і Ізраілю шчыльна разьмясьціліся ў турнірнай табліцы. Дасягненьне беларускага гросмайстра тым больш уражальнае, што ў час чэмпіянату ён перанёс інсульт, браў водпуск, але давёў турнір да канца. Разам зь ім гулялі яшчэ двое беларусаў — Сяргей Ісаенка з Мазыра, які ўвайшоў у «дзясятку», і Віктар Яфіменка з Горадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?