Сёньня сканчаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

Затым пачнецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі - агітацыйны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, конкурс патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў складае ўсяго 1,1 чалавека на мандат. У цэлым па рэспубліцы дакументы на рэгістрацыю ў выбарчыя камісіі падалі 24 397 прэтэндэнтаў, якія будуць змагацца за 22 658 вакансій. Больш як палавіна кандыдатаў вылучаны шляхам збору подпісаў грамадзян - 14 029, ад працоўных калектываў балаціруюцца 10 014 чалавек.

Найбольшая канкурэнцыя за мандаты чакаецца на выбарах у Мінскі гарадскі Савет. Тут на 55 месц прэтэндуюць 237 чалавек.

Нагадаем, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць пятага склікання назначаны на 14 студзеня 2007 года. Плануецца сфарміраваць 1 тыс. 583 мясцовыя Саветы дэпутатаў. Найбольшая колькасць Саветаў ствараецца ў Мінскай вобласці - 345, у Брэсцкай іх будзе 255, у Віцебскай - 241, у Гомельскай - 300, у Гродзенскай - 221, у Магілёўскай - 220, а таксама адзін у горадзе Мінску. Трэба будзе стварыць 6 абласных і Мінскі гарадскі, 118 раённых, 13 гарадскіх у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 гарадскіх у гарадах раённага падпарадкавання, 66 пасялковых, 1 тыс. 365 сельскіх Саветаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?