«Пошта Расеі» можа спыніць выплаты пераводаў з Беларусі з прычын невыканання «Белпоштай» фінансавых абавязацельстваў.

«У сувязі з невыкананнем рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам (РУП) «Белпошта» сваіх фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, ФГУП „Пошта Расеі“ папярэджвае кліентаў аб магчымым спыненні выплаты паштовых пераводаў з Беларусь, калі запазычанасць пошты Беларусі перад расійскім паштовым аператарам не будзе пагашаная», — паведамляе расейская пошта.

У Беларусі абвастрыўся фінансавы крызіс: прадпрыемствам і насельніцтву бракуе валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?