Былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадскую пракуратуру Мінску.

Ён павінен з'явіцца там 22 красавіка аб 11 гадзіне. Пра гэта яму паведамілі праз тэлефон.

Калі спадар Грыб спытаўся, па якой справе, яму адказалі: "Па выбуху".

Спадар Грыб кажа, што на "Кастрычніцкай" 11 красавіка не быў і падазраваных не ведае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?