У першым квартале аб'ём прыцягнутых прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове склаў крыху больш за 1% гадавога задання. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 22 красавіка на пасяджэнні Савета міністраў.

"Становішча спраў з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый не вытрымлівае ніякай крытыкі. Мы так з вамі спрацавалі ў першым квартале, што прыцягнулі прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове крыху больш за 1% ад гадавога задання", - сказаў прэм'ер.

Ён адзначыў, што прааналізаваў інфармацыю Міністэрства эканомікі аб прапановах замежных інвестараў. "За першы квартал мы атрымалі 280 прапаноў ад замежных інвестараў на агульную суму 9,5 млрд. даляраў. Нават калі б кожная пятая прапанова аказалася вартай, мы б выйшлі на шуканыя 2 мільярды даляраў інвестыцый, якія патрабавалася прыцягнуць у першым квартале", - сказаў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?