Вядомая беларуская тэлевядучая Алена Спірыдовіч сёння святкуе сваё 50-годдзе.

Алена Спірыдовіч адна з самых паважаных і любімых вядучых беларусскага тэлебачання. Цікава, што свой лёс Спірыдовіч знайшла дзякуючы размеркаванню, якога так баяцца сённяшнія студэнты. Студэнтка з Мінска з задавальненнем прыступіла да працы. За сваю кар’еру спадарыня Спірыдовіч вяла некалькі праграм, але вядомай стала дзякуючы таму, што вяла шматлікія фестывалі і конкурсы. Яна дагэтуль з’яўляецца бяззменнай вядучай фестываля “Славянскі Базар у Віцебску”.

Акрамя гэтага Алена Спірыдовіч не аднаразова ўдзельнічала ў марафонах па зборы сродкаў для хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?