Судовы працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым пачнецца 5 мая ў Фрунзенскім судзе Мінска.

Справу будзе разглядаць, паводле непацверджаных афіцыйна звестках, суддзя Жана Жукоўская.

Уладзімір Някляеў віны не прызнае.

Усе шасцёра палітыкаў (Уладзімір Някляеў, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Настасся Палажанка) будуць праходзіць па аднрй крымінальнай справе.

30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад’явіла У.Някляеву, А. Фядуту, С. Вазняку, А. Дзмітрыеву, В. Рымашэўскаму і А. Палажанцы новае абвінавачванне па арт.342 КК Рэспублікі Беларусь

(«Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», што прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі).

У дачыненні ўсіх шасцярых крымінальная справа была выдзелена ў асобную вытворчасць, таму і працэс будзе адзін.

Сяргей Вазняк абвінавачваецца таксама ў даванні заведама ілжывых паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?