Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША сенатар Джон Маккейн у пятніцу раніцай прыбыў у Лівію для сустрэчы з паўстанцкім урадам,
паведамляе Associated Press.

Прыезд Джона Маккейна трымаўся ў строгай сакрэтнасці для стварэння ўсіх мер бяспекі. Аб паездцы сенатара ў Лівію журналістам распавёў прэс-сакратар Маккейна Брук Бучанан, але не распаўсюдзіўся аб праграме візіту.

Зараз Маккейн знаходзіцца ў паўстанцкай сталіцы — у горадзе Бенгазі.

Джон Макейн вядомы як найбольш паслядоўны амерыканскі парламентарый, які выступае за ваенную аперацыю ў Лівіі. Калі Макейн балатаваўся ў 2008 годзе на пасаду прэзідэнта, ён пазіцыянаваў сябе ў якасці палітыка, зацікаўленага ў правядзенні актыўнай палітыкі ЗША па ўсім свеце.

Паведамленне аб прыездзе Маккейна ў Лівію паступіла пасля таго, як ЗША вырашылі выкарыстаць беспілотныя самалёты ў Лівіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?