22 красавіка Аксана Пачобут мела спатканне з мужам Андрэем, які знаходзіцца ў следчым ізалятары гарадзенскай турмы. Разам з ім у камеры тры чалавекі, паведаміў ён.

Гэта першае спатканне сужэнцаў пасля таго, як Андрэя Пачобута ўзялі пад варту 6 красавіка. Праз тры дні яму працягнулі меру стрымання на два месяцы, каб трымаць за кратамі да суду. Журналіст «Газэты выборчай» гарадзенец Андрэй Пачобут з’яўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (артыкул 368, частка І), адносна яго таксама распачатая справа паводле артыкулу 367, частка І — «паклёп на прэзідэнта». Справа грунтуецца на публікацыях журналіста, яе вядзе гарадзенская абласная пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?