Аляксандр Лукашэнка «ад імя беларускага народа і сябе асабіста» павіншаваў малодшага брата Фідэля Кастра Рауля з абраннем на пасаду першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы,паведаміла
Лукашэнка «падкрэсліў, што развіццё супрацоўніцтва з Кубай заўсёды было і застаецца прыярытэтам для Беларусі». «Упэўнены, што сацыяльная арыентаванасць намаганняў беларускага і кубінскага кіраўніцтва, а таксама адзінства нашых поглядаў на будучыню з’яўляюцца добрай асновай для пашырэння ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў пасланні.