Спярша з’езд быў прызначаны яшчэ два тыдні таму. Але потым у партыі ўзніклі праблемы з памяшканнем. Іх удалося вырашыць толькі цяпер. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.

Ён таксама паведаміў, што неўзабаве партыя арганізуе «велазабег, прысвечаны экалагічнаму становішчу ў нашай краіне. І надалей будзем рабіць усё, што можам у сённяшняй сітуацыі і з нашымі сіламі».

Старшынёй партыі з'яўляецца Алег Новікаў (вядомы як карыкатурыст пад псеўданімам Лёлік Ушкін).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?