Найбліжэйшым часам Камітэт дзяржкантролю Беларусі мае намер правесці рэйдавыя праверкі ў паліклініках. Такое рашэнне прынята па выніках прамой тэлефоннай лініі па пытаннях працы паліклінік, якая прайшла 22 красавіка, паведамляепрэс-служба КДК.
Тэлефонныя зносіны з жыхарамі краіны доўжыліся на працягу трох гадзін. За гэты час ад грамадзян паступіла больш за 70 зваротаў, пераважная большасць — ад мінчан. Поруч з супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю ў працы прамой лініі таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Як адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржкантролю Ала Мікалуцкая, якая праводзіла прамую лінію, «дыялог з грамадзянамі быў праведзены з прафілактычнай мэтай, каб высветліць якія праблемы, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, хвалююць жыхароў краіны, а таксама вырашыць набалелыя пытанні».
Асноўныя нараканні, выказаныя грамадзянамі, былі звязаныя з дрэннай арганізацыяй выдачы талонаў у паліклініках і недахопам вузкапрофільных спецыялістаў, у прыватнасці, неўролагаў і ўролагаў. Людзі, якія хварэюць на цукровы дыябет, прапаноўвалі выдаваць інсулін не ў пэўных аптэках (да некаторых з іх далёка дабірацца), а ў паліклініках па тэрытарыяльнай прыкмеце. Былі вырашаныя многія пытанні, звязаныя з аказаннем дапамогі грамадзянам у набыцці лекаў, арганізацыі прыёму ва ўрачоў, пастаноўцы на ўлік, паведамляе
Мікалуцкая заўважыла, што званкі грамадзян будуць прааналізаваныя, а ўсе, хто звярнуўся на прамую лінію, атрымаюць адказы.