Палітвязень Зміцер Дашкевіч звярнуўся ў генеральную пракуратуру з патрабаваннем прыцягнення да адказнасці за хлусьлівыя паказанні сьведак з боку абвінавачання.
Старшыня «Маладога Фронту» просіць пракуратуру пакараць Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якія сведчылі на судзе Дашкевіча і Лобава супраць маладафронтаўцаў.
Дашкевіч звяртае ўвагу пракуратуры, што паказанні Малышава і Савіцкага былі хлуслівыя і не адпавядалі рэчаіснасці.
Дашкевіч выказавае упэўненасць, што ўсе, хто ілжыва сведчыў супраць яго і Эдуарда Лобава — тыя «нібыта пацярпелыя», якія давалі паказаньні з суседняга пакоя — у будучыні абавязкова будуць справядліва пакараныя.
Лідэр Маладога Фронту падкрэслівае, што ніводнае з прад’яўленых яму й Лобаву абвінавачанняў не адпавядае рэчаіснасці. «Усе добра ведаюць, што я і Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасцю і нападаць на кагосьці за дзень да выбараў, „падпалу Рэйхстага“, нам было б вельмі нявыгадна», — заяўляе Дашкевіч.
Савіцкі і Малышаў — гэтак званыя «пацярпелыя» — у зале суда так і не з’явіліся. Яны адказвалі на пытанні
з-за сценкі.