Крымінальная справа заведзена па факце нядбайнасці, паведаміў сёння міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў падчас
«На сённяшні дзень па факце халатнасці ўжо заведзена крымінальная справа. І ў рамках гэтай крымінальнай справы будзе дадзеная ацэнка ўсім асобам, вінаватым у тым, што адбылося».
Адказваючы на пытанне, якая агульная колькасць супрацоўнікаў міліцыі, якія не прынялі належных мер, міністр сказаў: «Калі браць па горадзе Мінску, станцыя метро „Фрунзенская“ (следства сцвярджае, што менавіта адтуль тэрарыст прывёз выбухоўку на станцыю „Кастрычніцкая“ — заўв. БП),
гэта пакуль адзін супрацоўнік.Але не варта забываць пра тых, хто абавязаны быў кантраляваць працу падначаленых. Гэта значыць з улікам функцыянальных абавязкаў будзе давацца прававая ацэнка кожнай службовай асобы», — падкрэсліў Куляшоў.