Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пакараў адказнага сакратара ўправы Партыі БНФ Алеся Каліту 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне вынес судзьдзя Яраслаў Парэмскі.

Паводле гомельскага прадстаўніка БХК, які прысутнічаў на судовым пасяджэнні і быў сведкам канваіравання Алеся Каліты з залі суду ў аўтазак, арыштаваны гучна заявіў, што ён у знак пратэсту абвяшчае галадоўку на ўвесь тэрмін утрымання пад вартай.

Алесь Каліта быў затрыманы ў ноч на нядзелю ў Гомелі. Ён ехаў з Украіны на пахаванне дзядулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?