Сярод галадоўнікаў — беларусы Амерыкі, Нямеччыны, Расіі.

Ідэю эстафетнай галадоўкі прапанавала журналістка Жанна Ямайкіна. Яна агучыла яе пасля таго, як блогер Дзмітры Галко на 20 дні галадоўкі спыніў сваю акцыю.

Да эстафеты Ямайкінай далучылася дзесяць чалавек. Акцыя набыла міжнародны характар: сярод галадоўнікаў — архітэктар з Прагі Андрэй Гайко, лінгвіст і псіхолаг Яўгенія Салынская з Дортмунда, праграміст Алесь Макаранка з Сан-Францыска, драматург Жанар Кусаінава з Санкт-Пецярбурга. У Беларусі ў эстафетнай галадоўцы ўдзельнічаюць маці блогера Будзіміра Таццяна Галко, праваабаронца Таццяна Гацура, паэтка Валярына Кустава, фотакарэспандэнт Мілана Харытонава, мэнэджар беларускамоўных праектаў Алесь Мазанік, прадпрымальнік Павел Мятліцкі. Сачыць за эстафетнай галадоўкай можна на адмысловым сайце galkoprotest.info.

Блогер Дзмітры Галко, які 20 дзён трымаў галадоўку, дабіваючыся вызвалення асуджанага па справе 19 снежня Мікіты Ліхавіда, пачуваецца някепска, сур’ёзных праблем са здароўем у яго няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?