бліжэйшыя дні сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны графікам Аляксандра Лукашэнкі не прадугледжана. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

«Нічога не плануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта кожны год традыцыйна ў нас адбываецца», — сказаў Лёгкі.

Раней расійскія інфармагенцтвы паведамілі, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 26 красавіка мае намер пабываць на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Заўтра я паеду ў Чарнобыль, там будзе сустрэча з маімі калегамі, а таксама з тымі, хто браў удзел у ліквідацыі аварыі», — заявіў Мядзведзеў 25 красавіка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?