Апытанне «НН».
Апошнімі днямі складваецца адчуванне, быццам беларусы самі ўжо хочуць дэвальвацыі рубля — такі сабе эканамічны цуд. Што лепш: стаяць
Аляксандр Таўстыка, прадпрымальнік:
«Для прадпрымальнікаў, канечне, будзе лепей, калі даляр як мага хутчэй з’явіцца. Мы разлічваем, што нармальны курс зараз — 3800–3900. Можа на гэтым узроўні ён пратрымаецца да лета, можа трошкі менш, можа — трошкі вышэй. Але болей за ўсё мы хочам, каб як мага хутчэй сышлі гаранты, якія не могуць нічога гарантаваць».
Ігар Сарокін, псіхатэрапеўт:
«Мне падаецца, што з «рэальнага» і «афіцыйнага» лепш выбраць «рэальнае». Хай лепш з’явіцца даляр, а не людзі пакутуюць у ягоных пошуках. Нават за 5–6 тысяч, ці колькі ён там каштуе зараз. Тым больш людзі, якія валюту купляюць, робяць гэта ўсё адно не па тым курсе, які ў тэлевізары. А жыць рэальным жыццём усё адно лепш, чым глядзець тэлевізар».
Зміцер Безкаравайны, музычны крытык:
«Відавочна, што цяперашні курс даляра не адпавядае рэчаіснасці. Як я разумею, адсутнасць валюты ў абменніках і розныя валютныя абмежаванні толькі павялічваюць недавер да рубля з боку прыватных асобаў і бізнэсу. Таму няхай даляр лепш будзе па сваім сапраўдным курсе — будзе менш панікі».
Яўген Ліпковіч, блогер:
«Я размаўляў з адным досыць вядомым эканамістам, і ён мне сказаў, што разглядалася два варыянты выхаду з валютнай сітуацыі. Першы — дэвальвацыя 40 працэнтаў, рэзкае зніжэнне ВУП, але праз год — нармалізацыя, інфляцыя 10 працэнтаў, і, у прынцыпе, нармальная эканамічная сітуацыя. Другі сцэнар — множнасць курсаў, ВУП захоўваецца, нічога не абвальваецца, але працягвацца так будзе тры гады. Падаецца, нашыя ўлады выбралі другі сцэнар. Мне страшна не падабаецца тое, што адбываецца зараз — мы раптоўна апынуліся ў Савецкім Саюзе, і ўлады імкнуцца кантраляваць нават чорны рынак».
Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камітэта:
«Я не эканаміст, але як палітык лічу так: трэба, каб сітуацыя змянілася да лепшага. То бок хай у краіне будзе валюта па тым курсе, які цалкам адпавядае рэчаіснасці. Так будзе лепей для ўсіх нас».