Беларус і ўкраінец папаліся на абмене пяці даляраў
«Слаўныя будні» брэсцкай міліцыі.
Мужчын затрымалі ў Брэсце пры спробе абмену 5 даляраў ЗША.
20 красавіка 43-гадовы непрацуючы жыхар в. Колбы Пінскага раёна і 48-гадовы беспрацоўны грамадзянін Украіны каля будынку білетных кас чыгуначнага вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны спрабавалі ажыццявіць паміж сабой незаконны абмен 5 даляраў ЗША на 17 500 беларускіх рублёў.
Як растлумачылі ў Брэсцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, мужчыны не мелі спецыяльнага дазволу, чым парушылі ўстаноўлены парадак правядзення валютных аперацый. Грашовыя купюры канфіскаваныя. Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
Уладзімір Андрэеў, Брестская газета
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ