Трагедыя адбылася ў адной з вёсак раёна раніцай 23 красавіка.

Мужчына разам з жонкай і трохгадовым сынам прыйшоў да свайго бацькі, каб дапамагчы пасадзіць бульбу. Калі дарослыя займаліся пасадкай, дзіця гуляла ля дома. За прысядзібным участкам каля цяпліцы стаяў стары халадзільнік. У яго не было дзвярэй, і ён выкарыстоўваўся ў якасці паліцы.

Тут і стаяла літровая бутэлька з вадкасцю, якую хлопчык ўзяў, адкрыў і з якой трохі адпіў.

«Калі малыш стаў плакаць, прыбеглі бацькі. Яны далі папіць яму вады,

аднак нічога зрабіць ужо было нельга
. Дзіця памерла да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі», — распавёў намеснік пракурора Столінскага раёна Фёдар Гузіч.

Паводле словаў дзядулі, вадкасць, якая знаходзілася ў бутэльцы, была сродкам для апрацоўкі агуркоў і яе купілі каля пяці гадоў таму.

Па факце гібелі дзіцяці праверку праводзіць пракуратура Столінскага раёна.

Хлопчык быў адзіным дзіцем у сям’і. 19 красавіка яму споўнілася тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?