Віцебск. Чарнасоценная газета «Крестьянинъ» жыць не можа, каб не збрахаць чаго на ненавісную ёй «Нашу Ніву». Пасля таго, як ужо не хапіла матэрыялу на фальшывыя даносы, «Крестьянинъ» займаецца тым, што перакручвае словы «НН» і вінаваціць нас, у чым толькі прыкажуць.

«НН». № 15. 1911

Беларуская вайсковая пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць сямі курсантаў Вайсковай акадэміі. Падчас навучання хлопцы, відаць, паспелі расчаравацца ў матэрыяльных выгодах будучай афіцэрскай кар’еры. І вырашылі паклапаціцца аб сваім дабрабыце самі. Маючы доступ да навучальнага комплексу супрацьпаветранай абароны С-300, курсанты паціху «трыбушылі» яго. Балазе, попыт на радыёдэталі, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы, на Ждановіцкім рынку быў і застаецца вялікім.

«НН». № 17. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?