У суботу, 2 сьнежня, прайшоў раённы этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па гісторыі. Сярод 94 заданьняў, якія былі прапанаваныя ўдзельнікам, было з паўдзясятка пытаньняў, не зьвязаных з гісторыяй, але цесна зьвязаных зь дзяржаўнай ідэалёгіяй. Пытаньне № 86, напісанае па-расейску, гучала наступным чынам: «Якія дзяржаўныя праграмы сьведчаць аб тым, што «Беларусь – сацыяльна арыентаваная, прававая, адкрытая ўсяму сьвету дзяржава» (А.Лукашэнка). Назавіце ня менш за тры». Пытаньне № 90: «БРСМ быў створаны...» Далей незразумела, што трэба было дапісаць. Ці то дату стварэньня лукамолу, ці то шлях яго стварэньня, ці то ўсё гэта разам.

Гэта яшчэ адно пацьверджаньне таго, што дзяржаўная ідэалёгія пранікае ва ўсе сфэры жыцьця грамадзтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру