Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па поўначы, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 19–24°С, у паўночных раёнах Віцебскай вобласці плюс 17–18°С.

У Мінску 28 красавіка пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–10°С, днём плюс 21–23°С.

29 красавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер усходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–9°С, днём плюс 13–19°С; па поўдні ноччу плюс 10–12°С, днём плюс 20–24°С.

30 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7, днём плюс 12–19°С; па поўдні ноччу плюс 8–11°С, днём плюс 20–23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?