Вы нясеце беларусам праўду, таму Вас і прыціскаюць, робяць усё, каб «Наша Ніва» перастала існаваць і «Наша Ніва» вымушана абараняцца, таму яна і «апранула» шэры салдацкі шынэль (я маю на ўвазе колер капэрты, у якой мы атрымліваем цяпер «Нашу Ніву»).

Я чуў на «Свабодзе» апытаньні чытачоў. Аднаму падаецца мала палітыкі, другому – літаратурных старонак, трэці наагул чытае яе 5 хвілін і выкідвае. Я лічу, што «Наша Ніва» павінна заставацца такою, якая ёсьць і якую любяць чытачы. Нават пераходзіць на каляровы друк (як цяпер робяць большасьць газэт) ня варта. За 100 год у «Нашай Ніве» склаліся свае традыцыі, свой стыль, а гэта каштуе многага. «НН» як люстэрка адбівае нашае жыцьцё такім, якім яно ёсьць: з радасьцю, надзеяй, расчараваньнем і г.д. Па старонках «НН» будучыя гісторыкі будуць вывучаць наш час і ў сваіх працах зробяць спасылку на нашу газэту.

Трымайся, мая любімая «НН». Як кажуць у народзе: «Цяжка жыць на белым сьвеце толькі першыя сто год...» Будзем спадзявацца, што наступнае стагодзьдзе будзе лягчэйшым – Беларусь стала незалежнай дзяржавай і, дасьць Бог, хутка будзе і дэмакратычнай.

Віншую ўсіх супрацоўнікаў «НН», яе чытачоў і прыхільнікаў з 100-годзьдзем «НН»! Посьпехаў усім Вам! Спаўненьня ўсіх Вашых пажаданьняў і ўсяго самага найлепшага!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?