І тым самым будуць задобраны расійцы.

Навіну аб пазове Мінінфармацыі ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» каментуе рэдактар часопіса «АRCHE» Валер Булгакаў.

Сп. Булгакаў звязвае гэта з нядаўняй гісторыяй абодвух выданняў: вяртаннем у 2008 годзе «Народнай Волі» і «Нашай Нівы» ў дзяржаўную сістэму распаўсюду. На яго думку, тады рашэнне было прынята не без удзелу Аляксандра Лукшэнкі. І цяпер наверсе тое рашэнне прызналі няўдалым.

Бо далейшы выхад абодвух выданняў ставіць пад сумнеў існаванне дыктатуры ў краіне.

«Наша Ніва» і «Народная Воля» сталі галасамі грамадзянскай супольнасці. Асвятленне падзей 19 снежня і 11 красавіка гэтымі СМІ паказала, што яны выклікаюць давер у людзей, да іх прыслухоўваецца вялікая аўдыторыя», — адзначае Валерый Булгакаў.

Ён называе яшчэ і прарасійскі фактар, які можа мець месца ў гэтай сітуацыі. Учарашняй заявай, калі Лукашэнка назваў казлом Жазэ Мануэла Барозу, а Віктара Януковіча абвінаваціў у вашывасці, ён хоча задобрыць расійцаў. Маўляў, заходні вектар будзе знішчаны цалкам.

Сп. Булгакаў нагадвае, што чуткі аб закрыцці газет пачалі цыркуляваць адразу пасля выбуху ў мінскім метро 11 красавіка. Але агучванне такога рашэння адцягвалася да больш зручнага моманту.

«Магчыма, гэта не адзіныя страты, якія можа панесці беларуская медыясупольнасць. Ходзіць пагалоска, што Уладзіміра Наркевіча на пасадзе рэдактара «Звязды» мае замяніць адыёзны Вадзім Гігін».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?