Прызначаная дата суда над сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, журналісткай Ірынай Халіп і кіраўніком штаба Мікалая Статкевіча Сяргеем Марцалевым.

Іх будуць судзіць 11 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба БХД. Суддзя — Жанна Брыхіна.

Паводле словаў адваката Севярынца, судовы працэс будзе цягнуцца не менш, як 5 дзён.

Усіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу), што прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

27 красавіка Дзмітрый Бандарэнка, які быў на мінулых выбарах даверанай асобай Андрэя Саннікава, быў асуджаны паводле гэтага артыкула на два гады калоніі агульнага рэжыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?