Эліза і Лулу мараць адкрыць уласную цырульню. Грошы сяброўкі зьбіраюцца зарабіць у бардэлі. Сутэнэр Пласіда запрашае гераіняў у Каталёнію, дзе яны трапляюць у сэксуальнае рабства. Іх чакаюць смурныя вуліцы Барсэлёны, праблемы з паліцыяй – і сутычкі зь мясцовымі бандамі супрацоўніцаў(каў) сэксуальнага бізнэсу...
Карціна добра прынятаў у Лацінскай Амэрыцы.
СТВ, 01.00
«Несалодкае жыцьцё» (En la puta vida)
Уругвай – Аргентына – Бэльгія – Куба – Гішпанія, 2001, каляровы, 100 хв.
Рэжысэр: Беатрыз Флорэз Сільва
Ролі выконваюць: Марыяна Сантангела, Фрэнсіс Чэйні, Андрэа Фантоні
Жанр: Драма
Прызы кінафэстаў у Багаце, Гаване, Маямі, шматлікія намінацыі.