Хакейны клуб «Сокал» (Кіеў) 27 красавіка афіцыйна паведаміў Федэрацыі хакея Беларусі аб адмове ўдзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце краіны ў сезоне 2011–2012 гадоў.

«Кіраўніцтва ўкраінскага клуба выказала падзяку беларускай Федэрацыі хакея за супрацоўніцтва і пажадала беларускаму хакею яркіх перамог», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ФХРБ.

«Сокал» удзельнічаў у АЧБ у сезонах 2004–2005, 2005–2006, 2009–2010 і 2010–2011 гадоў. Найвышэйшае дасягненне — чацвёртае месца ў сезонах 2004–2005 і 2009–2010 гадоў.

Такім чынам, у беларускім чэмпіянаце застаўся адзін замежны клуб — «Металургс» з Ліепаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?