3 мая (аўторак) а 19-ай у кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя 6-га выпуску гістарычнага дайджэсту «Деды». У прэзентацыi, якая будзе мець форму навуковай і грамадскай дыскусіі, возьмуць удзел

Анатоль Тарас, рэдактар дайджэсту, а таксама некаторыя з аўтараў артыкулаў.

Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца «белымі плямамі» беларускай гісторыі і нацыятварэння.

«Деды» — дайджэст артыкулаў па беларускай гісторыі, у якiм матэрыялы перакладзеныя на расійскую мову. Рэдактар Анатоль Тарас тлумачыць гэта тым, што значная частка беларусаў нічога не чытае па-беларуску. А перакладаючы папулярныя матэрыялы па беларускай гісторыі, аўтары альманаху тым самым намагаюцца пашырыць цікавасць да яе.

У 6-м выпуску альманаха змешчаны даклады, зачытаныя на канференцыі па пытаннях этнагенэзу беларусаў, а таксама артыкулы па праблемах айчыннай гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0