Беларуска-ўкраінскія вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны, якія павінны былі пачацца 28 красавіка, перанесены на няпэўны тэрмін. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Украіны.

Адмена вучэнняў звязана з тым, што Вярхоўнай радай яшчэ не прыняты закон аб допуску замежных ваеннаслужачых на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў вучэннях у 2011 годзе, растлумачылі ў абаронным ведамстве. Разгляд законапраекта ў парламенце запланаваны на 11 мая.

Як паведамілі ў камандаванні ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, афіцыйная тэлеграма з украінскага Міністэрства абароны наконт адмены вучэнняў чакаецца найбліжэйшым часам.

Нагадаем, згодна з легендай вучэнняў, украінскія сілы СПА ажыццяўляюць перахоп самалёта — парушальніка дзяржаўнай мяжы, ролю якога павінен выконваць самалёт адной з баз ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі.

Ад Украіны ў вучэннях планавалася задзейнічаць сем самалётаў, ад Беларусі — дзесяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?