Бальнічныя і амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя на майскія святы будуць працаваць згодна з асаблівым графікам. Гэта прадугледжана загадам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, апублікаваным на сайце міністэрства.

Згодна з дакументам, 30 красавіка арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць згодна з суботнім графікам; 1 мая — святочнага дня; 2 мая — працоўнага дня; 3 мая — святочнага дня; 14 мая — суботнім графікам.

Міністэрства аховы здароўя даручыла забяспечыць бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, узмоцніць працу прыёмных аддзяленняў бальніц, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Акрамя таго, даручана забяспечыць бесперабойную працу службаў жыццязабеспячэння арганізацый аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?