Меркавалася, што людзі арганізавана выедуць на праспект Незалежнасці.

Ад пачатку супрацоўнікі ДАІ чакалі ўдзельнікаў акцыі на трох аўтазапраўках, дзе меркаваўся збор. Яны забіралі правы ў кіроўцаў, якія мелі на лабавым шкле налепкі з сімволікай акцыі.

На адной з заправак, што па вуліцы Леніна, спецназ затрымаў аднаго з арганізатараў акцыі «Стоп-бэнзін» Арцёма Шаркова. Яго пратрымалі ў міліцыі каля дзвюх гадзінаў.

Тым не менш, некалькі дзясяткаў аўтааматараў здолелі выехаць на праспект Незалежнасці з адмысловым жаданнем выказаць свой пратэст.

На тратуарах за імі назіралі дзясяткі цікаўных і журналістаў.

Аўтааматары рухаліся з уключанай аварыйнай сігналізацыяй на невялікай хуткасці.

Супрацоўнікі ДАІ спынялі аўтамабілі з сімволікай акцыі і чорнымі стужкамі на антэнах.

Тым не менш, групкі аўтамабілістаў здолелі даехаць да Акадэміі Навук. Даішнікі ўпарта спынялі машыны ўздоўж усё трасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?