Галоўны банк краіны прыпыніў крэдытныя выплаты па заключаных дамовах на льготнае будаўніцтва — «Няма грошай».

У «Беларусбанка» скончыліся нават беларускія рублі. З банальным адказам «няма грошай» сутыкнуліся грамадзяне, якія ўдзельнічаюць ў долевым будаўніцтве з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Гэтыя выплаты (звычайна 3–10 мільёнаў штомесяц) праводзяцца ў пачатку месяца, але ў красавіку грошы ўсё яшчэ непераведзеныя.

Супрацоўнікі банка тлумачаць, што

раней сродкі выдзяляліся з унутраных рэзерваў банка, а цяпер «Беларусбанк» чакае, пакуль іншыя структуры дадуць дазвол на выдачу грошай.
Такая пратэрміноўка з’яўляецца парушэннем крэдытных дамоваў. У большасці выпадкаў за яе будуць расплачвацца самі дольшчыкі — неаплачаная частка крэдыту штомесяц павялічваецца на індэкс будаўнічна-мантажных прац. У гэтым месяцы ён складае больш за 3%. Такім чынам,
калі банк не пераводзіць абяцаныя 10 мільёнаў, дольшчыкі будуць вымушаныя даплаціць больш за 300 тысяч рублёў.

Прэс-служба «Беларусбанка» не абвяргае і не пацвярджае гэтую інфармацыю. Карэспандэнту «НН» параілі звярнуцца ў арганізацыю з пісьмовым запытам і праз законныя дзесяць дзён атрымаць адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?