Дзве жанчыны загінулі і дзве жанчыны і два мужчыны атрымалі раненні пры выбуху паравога катла ў мінскай лазні.

 Дзве жанчыны загінулі і чатыры атрымалі раненні пры выбуху паравога катла ў мінскай лазні 28 красавіка ў Мінску. Фота Сяргея Мацюшкова, Gazetaby.com

Пра гэта паведаміў паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Паводле яго слоў, 28 красавіка ў 16.25 у сталічную службу выратавання паступіла паведамленне аб выбуху на тэрыторыі ЗАТ «Саўаўта-Мінск». Выбух адбыўся ў двухпавярховым цагляным будынку, размешчаным па вуліцы Алешава. На першым паверсе будынка размяшчаецца аўтамыйка, на другім — побытавыя памяшканні і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з лазняй. Першыя падраздзяленні сталічнага МНС прыбылі да месца здарэння праз дзве хвіліны. Як высветлілася на месцы, у лазні на другім паверсе будынка адбыўся выбух паравога катла, у выніку чаго абрынуліся канструкцыі на плошчы каля 30 кв.м. Пад заваламі апынуліся чатыры жанчыны і два мужчыны, якія ў момант выбуху знаходзіліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў ўсіх пацярпелых, у дзвюх з іх медыкі на месцы канстатавалі смерць. Чатыры жанчыны шпіталяваныя з рознымі траўмамі. Яшчэ два чалавекі, якія знаходзіліся ў момант выбуху на другім паверсе будынка, самастойна выбраліся з-пад завалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?