паведамілі ў міжнароднай наглядальнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Кандраценка быў затрыманы 28 красавіка ў 13.30 у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе ён назіраў за працэсам над фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня — Андрэем Пратасенем, Паўлам Вінаградавым, Дзмітрыем Драздом, Уладзімірам Хамічэнкам і Алесем Кіркевічам.

Праваабаронцу даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе ў яго адабралі пашпарт пад падставай праверкі на сапраўднасць і абодва тэлефоны. На волі Кандраценка апынуўся, а 18-й гадзіне, пратакол аб затрыманні не складаўся. Яму ўручана паведамленне міграцыйнай службы з прадпісаннем пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзін.

«Сітуацыя вельмі нагадвае тое, што адбылося з Андрэем Юравым, кіраўніком міжнароднай наглядальнай місіі, — заявіў прадстаўнік місіі ў Беларусі, член Савета пры прэзідэнце Расіі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Валянцін Гефтэр. — Кандраценку затрымалі ў той момант, калі ён ажыццяўляў праваабарончы маніторынг у судзе. Тым самым Беларусь працягвае дэманстраваць грэбаванне сваімі міжнароднымі абавязацельствамі ў межах АБСЕ і ААН, прыняўшы якія, яна пагадзілася з міжнародным кантролем за сітуацыяй з правамі чалавека на сваёй тэрыторыі. У гэтым кантэксце любыя выдварэнні і забароны на ўезд праваабарончых назіральнікаў недапушчальныя. Асабліва цынічна гэта выглядае ў адносінах да грамадзян Расіі, з якой у Беларусі заключаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?